Кітайскі спадарожнік, імаверна, зрабіў серыю лазерных стрэлаў над Гаваямі
Інцыдэнт зафіксаваў японскі тэлескоп.

Уначы 28 студзеня ў небе над Гаваямі (ЗША) адбылася серыя лазерных стрэлаў. Пра гэта 9 студзеня паведаміла выданне ScienceAlert са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Японіі (NAOJ).
Гэтая сцэна была зафіксаваная дзякуючы іх тэлескопу Subaru, які знаходзіцца на вяршыні гавайскай гары Мауна-Кеа.
Яшчэ ў самым пачатку NAOJ лічыла, што лазеры зыходзілі ад радыёлакацыйнага спадарожніка NASA ICESat-2, які выкарыстоўваецца для назірання за таўшчынёй зямнога акіянічнага лёду і лясоў. Аднак ужо 6 лютага NAOJ атрымала больш дэталёвую інфармацыю аб інцыдэнце і прыйшла да высновы, што спадарожнік кітайскі.
«Па словах NASA, гэта не іх прылада. Агенцтва прааналізавала рух лазера і змадэлявала траекторыю спадарожнікаў, якія здольныя іх выпускаць, дзякуючы чаму вызначыла, што крыніцай лазераў з'яўляецца кітайскі спадарожнік Daqi-1/AEMS», — піша газета.
Паведамляецца, што Daqi-1 быў запушчаны ў красавіку мінулага года для маніторынгу ўзроўню вугляроду і забруджвання атмасферы Зямлі. Робіць ён гэта пры дапамозе інструмента ACDL — лазераў, якія могуць выяўляць аэразолі і вуглякіслы газ. Лічыцца, што менавіта гэтыя лазеры назіраліся ў паветранай прасторы над Гаваямі.
Пры гэтым ужо шмат гадоў Кітай таксама займаецца распрацоўкай розных відаў зброі накіраванай энергіі (DEW), як спадарожнікавыя лазерныя сістэмы, электрамагнітныя рэйкатроны і мікрахвалевыя ўстаноўкі.
Як і ў выпадку з нядаўнім ініцыдэнтам з кітайскім аэрастатам-шпіёнам, амерыканскія ўлады таксама заклікалі грамадзян не хвалявацца з-за спадарожніка над Гаваямі.
Чытайце яшчэ:
Амерыканцы паказалі, як ловяць у моры рэшткі кітайскага аэрастата ФОТА
«Як табе такое, Ілан Маск?»: у сістэмы Starlink хутка з'явіцца новы канкурэнт
Названыя пяць краін, здольных перажыць ядзерную зіму
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары