Міжнародная федэрацыя стральбы з лука дапускае беларусаў да спаборніцтваў
Міжнародная федэрацыя стральбы з лука вырашыла дапусціць спартсменаў Беларусі і Расіі да міжнародных спаборніцтваў.
Фота ілюстрацыйнае
«Выканаўчая рада Міжнароднай арганізацыі стральбы з лука падрабязна абмеркавала рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта па ацэнцы шляху вяртання нейтральных спартсменаў з расійскім ці беларускім пашпартам да індывідуальных міжнародных спаборніцтваў. Федэрацыя вывучыць графік вяртання гэтых спартсменаў пры ўмове, што яны змогуць «даказаць нейтралітэт праз незалежны працэс праверкі», — паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе арганізацыі.
Пры гэтым застаюцца ў сіле забароны на выкарыстанне дзяржаўных сцягоў і гімнаў Расіі і Беларусі на ўсіх спаборніцтвах.
Чытайце таксама:
«У нас быў змяіны калектыў». Найлепшая лучніца краіны — пра ад’езд у Польшчу і беларускі спорт