Мядзведзеў намякнуў, што падазраванага ў замаху на Прылепіна могуць забіць у турме
Намеснік сакратара Рады бяспекі, экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў пракаментаваў падрыў аўтамабіля пісьменніка-прапагандыста Захара Прылепіна і намякнуў, што з падазраванымі ў падрыве ў зняволенні можа адбыцца «няшчасны выпадак», які прывядзе да іх смерці.
Дзмітрый Мядзведзеў
«Але важна, каб яны і ім падобныя ўсведамлялі простую рэч — нават з асуджанымі да пажыццёвага зняволення (ва ўмовах мараторыя на смяротнае пакаранне) часам адбываюцца здарэнні і няшчасныя выпадкі. І тады працяглы тэрмін пакарання хутка перарываецца па натуральных прычынах у сувязі са смерцю зняволенага. І гэта таксама мае вялікае выхаваўчае значэнне для новых мярзотнікаў, якіх нанялі для забойства», — напісаў ён.
Нагадаем, што 6 мая пад Ніжнім Ноўгарадам быў узарваны аўтамабіль у якім ехаў Захар Прылепін, які вяртаўся з Украіны. Загінуў кіроўца Прылепіна, а сам пісьменнік атрымаў пераломы дзвюх ног.
У СК РФ заявілі, што затрыманы па падазрэнні ў замаху ўраджэнец Украіны Аляксандр Пермякоў прызнаў сваю віну.
Чытайце таксама:
Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным
«Я быў за стырном. Зламаныя абедзве нагі». Прылепін напісаў пра свой стан пасля падрыву аўто
«Я назваў Пуціна імператарам і называю яго так па гэты дзень». Што яшчэ гаварыў Захар Прылепін?