Свет3333

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Мяркуючы па ўсім, выканаўца тэракта прывёў выбуховую прыладу ў дзеянне ў момант, калі машыну каля вёскі Піянерскае, што каля Ніжняга Ноўгарада, на нейкі час пакінула дачка Прылепіна, якая ехала з ім усю дарогу.

Zakhar Prilepin Захар Прилепин
Захар Прылепін. Фота: RusVesna.su

Узарвалі аўтамабіль з расійскім прапагандыстам і дэпутатам Дзяржаўнай думы Захарам Прылепіным.

Раскошны Audi Q7 нямецкай вытворчасці выбухнуў па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны.

Прылепін вяртаўся з тэрыторыі акупаванай Данецкай вобласці Украіны, сцвярджае крыніца расійскага выдання РБК. Сёння ён перасек прапускны пункт на мяжы Расіі і акупаваных тэрыторый. 

Мяркуючы па ўсім, выканаўца тэракта прывёў выбуховую прыладу ў дзеянне ў момант, калі машыну каля вёскі Піянерскае на нейкі час пакінула дачка Прылепіна, што ехала з ім усю дарогу.

Праўда, пасля з'явілася і іншая версія, паводле якой машына Прылепіна падарвалася на супрацьтанкавай міне, закладзенай у грунт. Паводле следчых, арганізатары заклалі дзве міны, адна з якіх спрацавала пад машынай, калі яна праязджала ў тым месцы.

Прылепін цяжка паранены, паведамляюць расійскія СМІ. Яго ахоўнік, які таксама актыўнічаў у прапагандысцкіх рэсурсах пад псеўданімам «Злы», загінуў.

Захар Прылепін — адна з самых адыёзных фігур расійскай прапаганды. Ëн меў доступ да расійскіх тэлеканалаў — знак асаблівага даверу Крамля, выступаў з радыкальных пазіцый, падтрымліваў ідэю ліквідацыі ўкраінскай і беларускай нацый, захоп краін Балтыі і апяваў імперыялістычную вайну.

У 2014—2018 гадах Прылепін ваяваў у складзе расійскіх сіл ва ўтворанай імі марыянетачнай «ДНР», з 2017 па 2018 гады выконваў абавязкі намесніка камандзіра батальёна спецназа па працы з асабовым складам. 

У канцы студзеня 2023 года ён публічна падпісаў кантракт з Расгвардыяй і з'ехаў ваяваць ва Украіну, з якой, аднак, часта вяртаўся. На яго працягваў працаваць агромны штат абслугі: ад ахоўніка да прэс-сакратаркі.

«Прапагандыст Захар Прылепін доўга распальваў полымя гэтай вайны. Цяпер полымя кранула і самога Прылепіна ў самым нечаканым для яго месцы», — так адкаментаваў падрыў аўто былы расійскі палітвязень Раман Папкоў.

Адказнасць за замах на Захара Прылепіна ўзяў на сябе партызанскі рух «Атэш», створаны ўкраінцамі і крымскімі татарамі і які дзейнічаў пераважна на акупаваных тэрыторыях Украіны. «Атэш» па-крымскататарску азначае «агонь».

Раней у выніку тэрактаў былі ліквідаваныя два іншыя прапагандысты, якія былі падпальшчыкамі вайны: Уладлен Татарскі і Дар'я Дугіна.

«Права на экспансію — гэта наша гістарычная традыцыя. Таму Данбас — гэта частка рускага свету», — заявіў Прылепін у апошнім выпуску сваёй праграмы «Уроки русского» на пуцінскім тэлеканале НТВ.

Раней Прылепін заяўляў:

«Уся Украіна павінна ўвайсці ў склад Расіі».

«Я кіраваў баявым падраздзяленнем, якое забівала людзей. У вялікай колькасці. Усё, што мы рабілі, — гэта галімае беззаконне, што мы вытваралі».

«Я не адчуваю ніякіх згрызот сумлення з нагоды ўсяго таго, што адбываецца. Так склалася, і трэба разграбаць гэта зараз да канца».

«Я назваў Пуціна імператарам з крымскай гісторыі і называю яго так па гэты дзень».

Каментары33

  • Цікаўны
    06.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Mafkees
    06.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • ром
    06.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі3

У Мінску сталі прадаваць бярозавы сок

Пяскоў сказаў, што Бедрос Кіркораў прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Але таму было 9 гадоў у 1941-м21

Навукоўцы змаглі вызначыць магчымых сваячак Ефрасінні Полацкай дзякуючы генетычнаму аналізу9

У Мінску сутыкнуліся дзве легкавушкі і маршрутка

Загінуў беларус з Індуры, які ваяваў на баку Расіі. Пратрымаўся менш за два месяцы3

Памерла самая разумная малпа ў свеце, якая ведала больш за 300 слоў, гатавала і гуляла ў Minecraft24

За скандальны гадзіннік Франака Вячоркі ўжо даюць 2500 еўра35

Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык стала вядучай ранішняга шоу на канале3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць