БЕЛ Ł РУС

Зяленскаму не дазволілі выступіць са зваротам перад фіналам Еўрабачання

12.05.2023 / 8:4

Nashaniva.com

Арганізатары Еўрабачання-2023 адказалі адмовай на прапанову Уладзіміра Зяленскага выступіць з відэазваротам у фінале конкурсу, які пройдзе 13 мая. Прэзідэнт Украіны хацеў выступіць па відэасувязі перад шматмільённай аўдыторыяй, каб заклікаць надалей падтрымліваць Украіну ў барацьбе з агрэсіяй РФ.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Аднак Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU), які з'яўляецца арганізатарам Еўрабачання ў Ліверпулі разам з Бі-бі-сі, адхіліў просьбу ўкраінскага прэзідэнта, піша «Украінская праўда».

«Песенны конкурс Еўрабачанне — гэта міжнароднае забаўляльнае шоу і падпарадкоўваецца строгім правілам і прынцыпам, якія былі ўсталяваныя з моманту яго стварэння. Адным з галоўных прынцыпаў конкурсу ёсць непалітычны характар мерапрыемства. Гэты прынцып забараняе магчымасць рабіць палітычныя ці падобныя заявы ў рамках конкурсу. Просьба Зяленскага звярнуцца да гледачоў на Еўрабачанні хоць і была зробленая з добрымі намерамі, але, на жаль, не можа быць задаволеная кіраўніцтвам Еўрапейскага вяшчальнага саюза, бо гэта супярэчыць правілам мерапрыемства», — адказала EBU.

Інсайдары Бі-бі-сі паведамілі Times, што «складаныя і далікатныя» перамовы ўсё яшчэ працягваюцца, так як арганізатары Еўрабачання асцерагаюцца, што адмова створыць прэцэдэнт у будучыні.

Зрэшты, паводле стану на 11 мая магчымасць звароту Зяленскага ўважалася за «непрымальную».

Чытайце таксама:

Вызначыліся ўсе фіналісты Еўрабачання

У фінал Еўрабачання прайшла песня пра Лукашэнку і Пуціна

Еўрабачанне-2023: вось топ-10 песень, якія могуць перамагчы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула