БЕЛ Ł РУС

«Уключэнне Беларусі ў еўрапейскую сям'ю павінна стаць стратэгічным прыярытэтам для Рады Еўропы» — Анджэй Дуда

17.05.2023 / 18:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што «ўключэнне свабоднай Беларусі ў еўрапейскую сям'ю павінна стаць стратэгічным прыярытэтам для Рады Еўропы». Гэта прагучала падчас дэбатаў United for Europe ў рамках 4-га саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Рады Еўропы ў Рэйк'явіку.

Польскі лідар падкрэсліў, што неабходна захоўваць салідарнасць з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца, а таксама заявіў, што Рада Еўропы павінна падтрымліваць краіны Заходніх Балкан, Украіну, Грузію і Малдову на іх шляху ў ЕС.

Таксама, паводле слоў Анджэя Дуды, неабходна ўзмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі і змагацца за вызваленне ім усіх палітвязняў, уключаючы журналіста Андрэя Пачобута і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

«Нягледзячы на вар'яцкую вайну Пуціна, мы павінны змагацца за ўмацаванне дэмакратыі і свабоды ў сучасным свеце. Я цвёрда веру, што вайна ва Украіне скончыцца перамогай вольнага свету. Тады пачнецца новы раздзел у гісторыі Рады Еўропы», — цытуе прэзідэнта Польшчы ягоная прэс-служба.

Чытайце таксама:

Віцэ-прэм'ер Польшчы гаварыў у Бруселі пра супольны еўрапейскі план па падтрымцы беларускай мовы і культуры

Анджэй Дуда пракаментаваў сітуацыю з аэрастатам над тэрыторыяй Польшчы, а лукашысты правялі інфармацыйную атаку на польскага міністра абароны

Прэм'ер-міністр Польшчы: Мы сёння фарміруем карціну будучай Еўропы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула