Вайна33

Анджэй Дуда пракаментаваў сітуацыю з аэрастатам над тэрыторыяй Польшчы, а лукашысты правялі інфармацыйную атаку на польскага міністра абароны

Сёння прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас назірання за вучэннямі «Анаконда-23» на Цэнтральным палігоне паветраных сілаў выказаўся пра назіральны аэрастат, які 13 траўня, як паведамляла польскае Мінабароны, заляцеў з Беларусі на тэрыторыю Польшчы.

Фота ілюстрацыйнае

«Кожны імкнецца выконваць свае абавязкі як найлепей, — сказаў Дуда. — Мы ведаем, што ёсць розныя сітуацыі, бо час такі, з якім ніколі яшчэ не мелі справы. Вайна не была настолькі блізка да нас, не была такая адчувальная. Яна стварае шмат розных, цяжкіх сітуацыяў, правакацый. Хаця б тыя, якія мы бачым цягам апошніх гадзін, калі чуем, што ў Польшчу з Беларусі ляцяць аб’екты».

Дуда запэўніў, што за ўсімі аб’ектамі польскія вайскоўцы назіраюць і з кожнай падзеі, якая адбываецца, робяцца высновы, наколькі яны пагражаюць бяспецы.

Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў некалькі разоў, што апошнія сітуацыі — новыя для краіны, Польшча і польская армія не сутыкаліся з такімі падзеямі шмат дзесяцігоддзяў. Таму з’яўляюцца сітуацыі, калі пэўныя працэдуры запускаюцца першы раз, адзначыў Дуда і дадаў, што пра некаторыя рэчы не можа казаць з-за іх канфідэнцыйнасці.

Між тым лукашэнкаўскія сілавікі праз свой тэлеграм-канал «Невальфовіч» з гэтай нагоды правялі інфармацыйную атаку супраць міністра абароны Польшчы Марыюша Блашчака, усе этапы якой падрабязна прасачыла Reform.by.

«Шарык, які даляцеў амаль да Варшавы, можа каштаваць пасады так званаму міністру абароны Польшчы», — заявілі аўтары канала, маніпуляцыйна пералічыўшы ўсе інцыдэнты, якія адбыліся за апошні час у паветранай прасторы Польшчы і задаўшы пры канцы пытанне, ці не пара Блашчаку ў адстаўку пасля ўсіх гэтых праколаў.

Паколькі паведамленне сабрала больш за 100 тысяч праглядаў, а для канала з накручанымі 14 тысячамі падпісчыкаў, дзе стандартны пост праглядае ад 1 да 3 тысяч карыстальнікаў, вынік выглядае фенаменальным, то можна меркаваць, што тэкст перапосціла сетка партнёрскіх расійскіх каналаў.

Пасля «Невальфовіч» паведаміў, што на платформе Open Petition з'явілася петыцыя з патрабаваннем аб адстаўцы Блашчака, якая гэтак жа сама фенаменальна літаральна за гадзіну набрала 13 тысяч подпісаў, а затым была выдаленая з пляцоўкі нібыта «па патрабаванні польскіх уладаў».

Што азначала гэтая хуткацечная кампанія, пакуль цяжка сказаць. Магчыма, лукашэнкаўскія і расійскія сілавікі такім чынам трэніруюцца перад нейкімі наступнымі больш сур'ёзнымі сумеснымі інфармацыйнымі атакамі.

Каментары3

  • Valadzimir
    13.05.2023
    Опанькі. Аказваецца, яшчэ 6.05.2023 увесь сьвет даведаўся, што "Польша становится местом проведения крупнейших за последнее время учений НАТО "Anakonda-23", якія працягнуцца ажно да 26.05.23, а ў незалежных беларускіх інтэрнэт-СМІ пра гэта- цішыня. Затое "пацешныя" вучэньні "тэрытарыяльнай абароны" ў Беларусі для іх - выбітная падзея, "дэманстрацыя сілы" і амаль правакацыя "беларускага рэжыма".
    • Чакаем ад вас фактаў а не фэйкаў
      14.05.2023
      Valadzimir, вы хоць лухту не вярзіце. Калі НН пісала, што "вучэньні тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі - гэта дэманстрацыя сілы і амаль правакацыя беларускага рэжыма"? Чакаем ад вас фактаў а не фэйкаў
  • Бобров
    14.05.2023
    Нн так в wp тоже писали, что Блащук облажался, будьте объективными

Цяпер чытаюць

Дэфіцыт гародніны: следам за капустай з крамаў прапала цыбуля7

Дэфіцыт гародніны: следам за капустай з крамаў прапала цыбуля

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў, якія часта ездзяць дадому, вырашылі не пазбаўляць ДНЖ у Літве1

Башар Асад перад сваім звяржэннем вывез з Сірыі не менш за $500 тысяч і сакрэтныя дакументы

«Жылбуд дом мог пабудаваць». Караеў абурыўся занадта крутым КПП на вучэннях пад Гроднам3

Абвешчаны традыцыйны збор на летні адпачынак дзяцей палітвязняў

У Польшчы знойдзены мёртвым 50-гадовы беларус10

«Не бачыць на адлегласці рукі» — палітвязень пра Вацлава Арэшку 

Telegram заблакаваў найбуйнейшы чат беларусаў Беластока. Адбылася атака з расійскага нумару1

Ксёндз Вячаслаў Барок прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»1

«Знаёмая прасіла дасылаць фота з Францыі». Беларусы пра тое, як іх таемна выкарыстоўвалі для прыкрыцця здрад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэфіцыт гародніны: следам за капустай з крамаў прапала цыбуля7

Дэфіцыт гародніны: следам за капустай з крамаў прапала цыбуля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць