БЕЛ Ł РУС

Мбапэ хоча сысці з «Пары Сен-Жэрмен». Клуб не будзе браць за яго грошы

24.05.2023 / 11:40

Nashaniva.com

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ вырашыў не актываваць опцыю аўтаматычнага працягу кантракта з парыжскім клубам яшчэ на адзін сезон, паведамляе L'Equipe.

Кіліян Мбапэ стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату свету — 2022. Ён забіў восем мячоў, прычым зрабіў хет-трык у фінале. Фота: Natacha Pisarenko / AP

Прычым клуб не будзе прадаваць гульца. Раней у Мбапэ была магчымасць прадоўжыць кантракт з «ПСЖ» на сезон 2024/2025, аднак ён адмовіўся ад гэтай магчымасці. Гулец, трансферны кошт якога складае 180 мільёнаў еўра, стане свабодным агентам.

24-гадовы Кіліян згуляў за «ПСЖ» 41 матч ва ўсіх турнірах у гэтым сезоне, забіўшы 40 мячоў і зрабіўшы дзевяць выніковых перадач.

Раней Мбапэ актыўна сваталі ў мадрыдскі «Рэал».

Чытайце таксама:

Мбапэ паставіў тры ўмовы ПСЖ

ПСЖ, здаецца, знайшоў замену Ліянэлю Месі

Крышціяну Раналду можа датэрмінова пакінуць Саудаўскую Аравію і вярнуцца ў Еўропу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула