БЕЛ Ł РУС

У палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці

7.06.2023 / 7:32

Nashaniva.com

Маці было 80 гадоў. Яна летась цяжка перанесла каранавірус, з'явіліся шматлікія ўскладненні. Апошнія месяцы яна не рухалася самастойна, была прыкаванай да ложка. Яе даглядаў 88-гадовы муж, тата Ларысы, пра гэта піша «Радыё Свабода».

Былую журналістку затрымалі ў Гомелі 6 снежня 2022 года. Яе сына Святаслава змяшчалі ў прытулак. Пазней ён вярнуўся да сваякоў.

Ларысу Шчыракову абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (артыкул 369-1 Крымінальнага кодэкса). Вядома, што ёй дадалі яшчэ адзін крымінальны артыкул. Але адвакат мае падпіску аб неразгалошванні, таму гэты артыкул невядомы. Справу ўжо перадалі ў суд для разгляду.

30 мая Ларыса мела першае спатканне з сынам у гомельскім СІЗА.

Чытайце таксама:

«Ад пачуццяў Ларыса нават расплакалася». Гомельская журналістка Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА

Справу журналісткі Ларысы Шчыраковай перадалі ў суд

Журналістка Ларыса Шчыракова за кратамі адзначае 50-годдзе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула