БЕЛ Ł РУС

У Варонежы ўпаў беспілотнік і пашкодзіў жылы дом

9.06.2023 / 10:49

Nashaniva.com

Здарэнне з беспілотнікам у Варонежы пацвердзілі мясцовыя ўлады.

Фота: тэлеграм-канал Mash

Беспілотнік урэзаўся ў акно жылога дома.

Губернатар Аляксандр Гусеў спачатку паведаміў, што два чалавекі параненыя, а на месцы працуюць спецслужбы. Фота і відэа з месца здарэння выклалі тэлеграм-каналы Mash і РБК.

Пазней губернатар заявіў пра трох пацярпелых.

«Траіх чалавек пасекла аскепкамі шкла. Дапамога аказаная на месцы, ад шпіталізацыі людзі адмовіліся».

Канал Baza піша, што беспілотнік мог ляцець у бок аэрадрома Балтымар, а па версіі канала Shot — гэта мог быць кірунак у бок авіяцыйнага завода на вуліцы Цыялкоўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула