БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Украіны расказаў, як Хрэнін у першы дзень вайны прапаноўваў яму капітуляцыю

19.06.2023 / 18:22

Nashaniva.com

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прасіў свайго ўкраінскага калегу падпісаць акт аб капітуляцыі, каб спыніць вайну. Як расказаў у інтэрв'ю «Настоящему времени» Аляксей Рэзнікаў, размова адбылася ў другой палове дня 24 лютага 2022 года, яе пераказала «Люстэрка».

Аляксей Рэзнікаў. Фота: AP Photo/Virginia Mayo

Кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў расказаў, што ў першы дзень вайны міністр Хрэнін выступаў як пасярэднік Шайгу і патэлефанаваў з прапановай аб капітуляцыі.

— Пасля абеду мне паступіў званок ад беларускага міністра з прапановай падпісаць акт капітуляцыі. Гэта было смешна.

— А як гэта гучала?

— Беларускі міністр запытаў размову. А мы з ім да гэтага размаўлялі, абмяркоўвалі рызыку і пагрозы, і ён мне клятвенна абяцаў, даваў слова афіцэра, што ніякага ўварвання з тэрыторыі Беларусі быць не можа. Ён парушыў гонар афіцэрскі, не выканаўшы свае абяцанні.

Я ўсё роўна прыняў званок, гэта было дзесьці пасля абеду. Ён гучаў вельмі няёмка, вельмі нязручна яму відавочна было. Ён кажа: «Я выконваю ролю пасярэдніка, хачу вам перадаць паведамленне ад міністра Шайгу, што ёсць прапанова падпісаць акт капітуляцыі, і тады ўсё можна будзе спыніць».

У мяне не было часу праводзіць якія-небудзь кансультацыі. Я проста адразу адрэагаваў (але без лаянкі сказаў!), я проста сказаў: «Дзякуй за вашу спробу выступіць нейкім перадатчыкам. Можаце перадаць у адказ, што я падпішу акт капітуляцыі з боку Расіі. І мы тады ўсю гэтую справу скончым».

Гэта быў наш адзіны віртуальны кантакт», — падзяліўся Рэзнікаў. 

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны распавёў, якой дапамогі чакае ад «Рамштайна» ў чэрвені

«Забярыце сваіх людзей з Украіны, Крэмль ужо прайграў» — Рэзнікаў звярнуўся па-башкірску да башкіраў

Міністр абароны Украіны назваў найгоршы дзень свайго жыцця. Ён правёў яго ў Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула