БЕЛ Ł РУС

Палітвязня Уладзіміра Булаўскага этапавалі ў бабруйскую калонію 

22.06.2023 / 19:16

Nashaniva.com

Прааабаронцам стала вядома, што днямі палітзняволенага арт-менеджара і музыку Уладзіміра Булаўскага перавялі ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску, ён не абскарджваў прысуд.

Прысуд Уладзіміру Булаўскаму быў вынесены 26 мая ў судзе Першамайскага раёна Віцебска — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса «Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка. 

На судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове. Палітвязню блакуюць ліставанне, і ён амаль не атрымлівае вестачкі з волі.

Чытайце таксама:

На волю выйшлі два палітвязні, асуджаныя па «справе карагодаў»

У Мастах затрыманы Іван Падліпенцаў

У Гомельскай вобласці працягваюць судзіць за «абразу Лукашэнкі», «агентурную дзейнасць», «здраду дзяржаве»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула