Грамадства

У Гомельскай вобласці працягваюць судзіць за «абразу Лукашэнкі», «агентурную дзейнасць», «здраду дзяржаве»

На гэтым тыдні ў судах Гомельскай вобласці вядуцца восем працэсаў па крымінальных справах, звязаных з палітычнай абстаноўкай у краіне. Судзяць 6 мужчын і 2 жанчын.

Дзмітрый Лагуценка

Шэсць з гэтых спраў вядуцца ў Гомельскім абласным судзе. Тут працягваліся закрытыя працэсы над Сяргеем Бойкам (19 чэрвеня, «агентурная дзейнасць») і Уладзіславам Пудзяком (20 чэрвеня, «здрада дзяржаве»), а таксама працэс па справе, у якой абвінавачаны — Вячаслаў Нягодзенка (20 чэрвеня, «садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці»), як піша «Гомельская вясна».

23 чэрвеня адбудзецца закрытае пасяджэнне па справе супраць Вячаслава Гацмана, які, на меркаванне ўладаў, «абразіў Лукашэнку», «рэабілітаваў нацызм», «распальваў варожасць» і «садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці».

У гэтым жа судзе на гэтым тыдні разглядаюцца яшчэ 2 справы.

Палітычны зняволены Дзмітрый Лагуценка з Рагачова абвінавачаны па частцы 1 артыкула 130 КК («Распальванне варожасці», і ч. 1 арт. 368 — «Абраза Лукашэнкі». Пасяджэнне адбылося 19 чэрвеня, разглядае справу суддзя Аляксандр Піскуноў. 

Сяргей Рудзянкоў з Чачэрска абвінавачваецца па 4 артыкулах: ч. 1 арт. 130 («Распальванне варожасці»), ч. 1 і 2 арт. 361-4 — «Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці», ч. 1 арт. 368 — «Абраза Лукашэнкі», і арт. 369 — «Абраза прадстаўніка ўлады». Пасяджэнне суда па гэтай справе прайшло 20 чэрвеня, справу вядзе суддзя Руслан Царук.

Суды па справах Дзмітрыя Лагуценкі і Сяргея Рудзянкова вядуцца ў закрытым рэжыме.

Акрамя таго, палітычна матываваныя справы супраць дзвюх жанчын разглядаліся ў судзе Жлобінскага раёна. Іх абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» (пратэсных акцыях).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць