«Я думаю, іх і не будзе ніколі». Лукашэнка запярэчыў, што ў Беларусі плануюць ствараць лагеры «вагнераўцаў» і пункты для іх набору
27.06.2023 / 18:44
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі цяпер ніякіх лагераў для ПВК «Вагнер» не будуюць, але пры неабходнасці яго байцам дапамогуць з размяшчэннем.
«Вагнераўцы» загружаюць танк на платформу ў Растове-на-Доне пасля прыняцця рашэння аб адступленні ў «палявыя лагеры». 24 чэрвеня 2023 года. Фота: AP Photo
«Мы пакуль ніякіх лагераў не будуем. Але калі яны захочуць (я так разумею, яны глядзяць асобныя тэрыторыі), мы іх размесцім. Стаўце палаткі, калі ласка. Але пакуль яны знаходзяцца ў Луганску ў сваіх лагерах», — сказаў Лукашэнка.
«Мы ім прапанавалі адну з закінутых часцей. Калі ласка — плот ёсць, усё ёсць. Стаўце палаткі. Чым можам, дапаможам. Пакуль вызначацца, чым ім займацца», — дадаў ён.
Таксама Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі не будуць адкрывацца пункты па наборы ў ПВК «Вагнер»:
«Нам не трэба адкрываць ніякія пункты па наборы «Вагнера». Я думаю, іх і не будзе ніколі. Вось на гэты момант, я мяркую, што ніякіх пунктаў нам адкрываць не трэба і іх не будзе. А хто захоча там служыць, яны знойдуць туды дарогу».
Чытайце таксама: