Грамадства1010

«Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна». Лукашэнка выклаў сваю версію перамоў з Прыгожыным

На сённяшняй сустрэчы Лукашэнка расказаў сваю версію размовы з Прыгожыным, у выніку якой яму нібыта ўдалося ўгаварыць яго спыніць мяцеж.

Фота: Contributor Getty Images

Паводле версіі Лукашэнкі, звязаў з Прыгожыным яго расійскі генерал, намеснік міністра абароны Расіі Яўкураў. 

«У 11.00 ён імгненна зняў трубку. То-бок Яўкураў яго паклікаў, аддаў яму тэлефон: «Вось, прэзідэнт Беларусі тэлефануе, ці будзеш размаўляць?» — «З Аляксандрам Рыгоравічам буду». Я чую іх размову. Узяў трубку. 

Размова — эйфарыя. У Яўгена поўная эйфарыя. Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна. Слоў мацерных (я потым ужо прааналізаваў) было ў 10 разоў больш, чым нармальнай лексікі. Ён, вядома, папрасіў прабачэння і пачаў мне мацернымі словамі расказваць».

«У такім падвешаным стане» дыялог вёўся і далей. Лукашэнка нібыта запэўніваў Прыгожына, што ні Шайгу, ні Герасімава яму не аддадуць, Пуцін не той чалавек. І сам ён «з табой не тое што сустракацца — па тэлефоне размаўляць не будзе ў сілу гэтай абстаноўкі». Прыгожын, вядома, не пагаджаўся, гаварыў пра справядлівасць і настойваў на неабходнасці ісці на Маскву. А Лукашэнка палохаў, што «на паўдарозе цябе проста як блыху раздушаць». Але Прыгожын казаў «не» — «такая вось эйфарыя».

Паводле Лукашэнкі, ён доўга так пераконваў Прыгожына, а ўрэшце сказаў пра сваю брыгаду, «падрыхтаваную да перакідання ў Маскву». Маўляў, «мы як у 41-м, мы будзем абараняць Маскву. Таму што гэтая сітуацыя не толькі ў Расіі».

«Гэта і не толькі таму, што гэта вось наша Айчына. А таму што, не дай бог, вось гэтая смута пайшла б па ўсёй Расіі, а перадумовы для гэтага былі каласальныя, наступнымі былі мы», — нібыта так сказаў Лукашэнка Прыгожыну, і гэта на яго падзейнічала.

Каментары10

  • Нашли друг-друга и язык общий
    27.06.2023
    Короч, оба в эйфории и оба на матерном языке и это уровень "руководителя" государства?!
    Шпана подзаборная.
  • Беня
    27.06.2023
    Новый святой русской православной церкви.
  • Paliašuk
    27.06.2023
    Zэк&Veртухай - яны знайшлі адно аднаго!
    Нагадайце "гісторыку", як у 41-м у Беларусі абаранілі Маскву. Кінуўшы брыгаду без баявога досведу на загартаваных наймітаў, было б прыкладна тое самае. Прыйшлося б тэрмінова прызначаць Хрэніна на ролю генерала Паўлава і замест дзіркі для ордэна зрабіць дзірку ў чэрапе.

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты20

Грамадствадапоўнена20

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»10

Анархіст Дзядок выказаўся супраць дазволу на аборты. Але лічыць, што заканадаўчая забарона нічога не дасць49

«Ваш маскоўскі гаспадар сто гадоў не пратрымаецца». Міністр замежных спраў Украіны рэзка адказаў Орбану8

Беларусы будуць плаціць падатак за сувеніры з мерапрыемстваў6

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў22

Сябар Усера Анатоль Вайцяхоўскі папрасіў дапамогі ў польскага суддзі-ўцекача Томаша Шміта11

З 1 лютага вырастуць «узроставыя» даплаты да пенсій

Прэзідэнтам Балгарыі стала Іліяна Ётава1

У Мінсувязі патлумачылі пра абмежаванне мабільнага інтэрнэту7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты20

Грамадствадапоўнена20

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць