БЕЛ Ł РУС

Самалёт Яўгена Прыгожына позна ўвечары вылецеў з Мачулішчаў — «Беларускі Гаюн»

28.06.2023 / 2:43

Nashaniva.com

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» заўважыла, што ў 22:39 27 чэрвеня бізнэсджэт Embraer Legacy 600 (рэг. нумар RA-02795), які належыць кіраўніку ПВК «Вагнер» Яўгену Прыгожыну, узляцеў з вайсковага аэрадрома ў Мачулішчах і накіраваўся ў бок Расіі.

Такім чынам, самалёт Прыгожына, які прыляцеў у Мінск раніцай таго ж дня, прабыў у Мачулішчах роўна 14 гадзін і 59 хвілін.

Акрамя таго, услед за ім з Мачулішчаў узляцеў і другі бізнэсджэт (RA-02878), які таксама прыляцеў у Беларусь раніцай 27 чэрвеня.

У той жа час Motolko.Help даведаўся, што Лукашэнка ў гэты дзень увечары, недзе прыблізна з 17:00 до 22:00, пяць гадзін правёў у сваёй рэзідэнцыі на Мінскім моры. Можна меркаваць, што акурат там ён мог праводзіць сустрэчу з Прыгожыным. 

Чытайце таксама:

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

«Я думаю, іх і не будзе ніколі». Лукашэнка запярэчыў, што ў Беларусі плануюць ствараць лагеры «вагнераўцаў» і пункты для іх набору

«Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна». Лукашэнка выклаў сваю версію перамоў з Прыгожыным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула