Падсалоджвальнік аспартам спрыяе развіццю раку — Reuters
Паводле крыніц агенцтва, зусім нядаўна Сусветная арганізацыя аховы здароўя шляхам даследавання выявіла, што самы распаўсюджаны падсалоджвальнік з'яўляецца канцэрагенам. Хутка можа надысці афіцыйнае прызнанне.
Фота: Getty Images
Штучны заменнік цукру аспартам, які масава выкарыстоўваецца ў свеце пры вытворчасці нізкакаларыйнай кока-колы ды іншых салодкіх напояў, можа быць вельмі хутка афіцыйна прызнаны канцэрагенам. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі крыніцы з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Па іх інфармацыі, рэгулятары СААЗ па даследаванні раку і харчовай бяспекі ў чэрвені завяршылі даследаванне, якое вызначыла ўласцівасць аспартаму ўплываць на ўзнікненне раку ў чалавека.
Услед за гэтым адкрыццём неўзабаве можа рушыць афіцыйнае прызнанне гэтага падсалоджвальніка небяспечным для ўжывання.
«Аб'яднаны экспертны камітэт па харчовых дабаўках (JECFA) і Міжнароднае агенцтва па даследаванні раку (IARC) правялі два асобныя канфідэнцыйныя даследаванні і вызначылі, што асноўны кампанент кока-колы, падсалоджвальнік аспартам, з'яўляецца ўзбуджальнікам раку. Ужо 14 ліпеня павінна быць выдадзена афіцыйная заява СААЗ з наступным унясеннем аспартаму ў спіс небяспечных рэчываў», — піша агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў СААЗ.
Пры гэтым крыніцы адзначаюць, што, нягледзячы на беспрэцэдэнтнасць будучай заявы, кампанія Coca-Cola зможа знайсці замену свайму асноўнаму кампаненту, каб пазбегнуць масавых судовых працэсаў са спажыўцамі.
Чытайце таксама:
Аральны сэкс стаў самым частым фактарам развіцця раку горла — даследаванне
Што будзе з кока-колай пры -57°С? На прыкладзе паказаў палярнік