Здароўе55

Навукоўцы адкрылі нечаканы эфект звычайнага слабіцельнага

Нядаўняе даследаванне паказала, што прукалапрыд, які ў многіх краінах свету выкарыстоўваўся як звычайнае слабіцельнае, паляпшае кагнітыўныя функцыі і памяць. Вучоныя спадзяюцца, што гэтыя лекі змогуць дапамагчы пры лячэнні кагнітыўных парушэнняў і сімптомаў дэпрэсіі.

Brain Мозг
Прукалапрыд нават у невялікіх клінічных дозах можа палепшыць кагнітыўныя функцыі і памяць. Фота: vecteezy.com

Кагнітыўныя парушэнні часта суіснуюць з расстройствам настрою і іншымі псіхічнымі станамі, але сёння існуе толькі абмежаваная колькасць даступных метадаў лячэння такіх праблем.

Новае даследаванне паказала, што такі прэпарат, як прукалапрыд, які звычайна прымаюць пры запорах, актывуе сератанінавыя рэцэптары і можа мець патэнцыйную тэрапеўтычную карысць пры сімптомах парушэння псіхікі.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Biological Psychiatry: Cognitive Neuroscience and Neuroimaging.

Навукоўцы адзначаюць, што рэцэптары сератаніну, асабліва рэцэптар 5-НТ4, шырока распаўсюджаныя ў розных абласцях галаўнога мозга, у тым ліку ў тых, што адыгрываюць вырашальную ролю ў кагнітыўных функцыях і рэгуляцыі настрою (лобная частка, базальныя ядры і гіпакамп).

Гэтыя рэцэптары — асноўныя мішэні антыдэпрэсантаў, але лячэнне расстройстваў настрою не абавязкова палягчае кагнітыўныя сімптомы.

Для свайго даследавання вучоныя запрасілі 50 здаровых добраахвотнікаў. Палова з іх цягам шасці дзён прымала прукалапрыд, які пры ўзаемадзеянні з сератанінавым рэцэптарам 5-HT4 змяняе яго стан, прыводзячы да біялагічнага водгуку.

Іншая палова ўдзельнікаў атрымала плацэба. Удзельнікі, даследчыкі і эксперты не ведалі аб размеркаванні па групах, а капсулы прукалапрыду і плацэба былі ідэнтычнымі.

Праз шэсць дзён удзельнікі даследавання прайшлі сканаванне з дапамогай функцыянальнай магнітна-рэзананснай тамаграфіі ў стане спакою мозгу. Збор даных у стане спакою праводзіўся, калі ўдзельнікаў прасілі расслабіцца, але трымаць вочы расплюшчанымі.

Навукоўцы адзначаюць, што іх папярэднія даследаванні прукалапрыду паказалі, што нават у невялікіх клінічных дозах ён можа палепшыць кагнітыўныя функцыі і памяць у здаровых людзей.

Цяпер яны вывучылі неўралагічны механізм, з дапамогай якога гэта адбываецца.

Для мыслення мозг выкарыстоўвае розныя вобласці (кагнітыўныя сеткі), злучаныя паміж сабою адмысловымі нервовымі валокнамі, што перадаюць сігналы. Каб мысленне было правільным, трэба, каб гэтыя сігналы добра даходзілі да патрэбных абласцей мозга і не перашкаджалі адзін аднаму. Гэта называецца функцыянальнай сувяззю (rsFC) паміж сеткамі мозга і ўнутры іх. 

Як адзначаецца ў артыкуле, ва ўдзельнікаў, якія атрымалі прукалапрыд, у параўнанні з тымі, хто прымаў плацэба, у стане спакою назіралася большая функцыянальная сувязь паміж цэнтральнай выканаўчай сеткай (CEN — сеткай мозга, у якой адбываецца апрацоўка думак і рашэнне задач) і кластарам, які складаецца з задняй (РСС) і пярэдняй (АСС) паясной кары (абласцямі мозга, якія рэгулююць апрацоўку інфармацыі і ўвагу ў мозгу).

Таксама больш функцыянальных сувязяў назіралася паміж кластарам задняй (РСС) і пярэдняй (АСС) паясной кары і левай латэральнай патылічнай карой (вобласцю, якая адказвае за апрацоўку візуальнай інфармацыі і дапамагае звяртаць увагу на важныя абʼекты).

Акрамя таго, як адзначаецца ў артыкуле, ва ўдзельнікаў, якія атрымлівалі прукалапрыд, было выяўлена зніжэнне функцыянальных сувязей у сетцы пасіўнага рэжыму работы мозгу (DNM) у параўнанні з тымі, хто прымаў плацэба.

А дакладней, была зніжана сувязь паміж левым і правым гіпакампам (вобласць мозга, якая сярод іншых функцый адказвае за захоўванне памяці), ніжняй цемянной доляй (адказнай за арыентацыю ў прасторы і ўспрыманне навакольных прадметаў) і ніжняй лобнай (адказнай за мысленне і маўленне) звілінай. 

Гэты факт, на думку навукоўцаў, — яшчэ адзін доказ таго, што прукалапрыд аказвае ўплыў на вобласці мозга, якія паляпшаюць кагнітыўныя функцыі як за кошт павелічэння, так і за кошт памяншэння сувязі паміж пэўнымі абласцямі мозга па меры неабходнасці.

Навукоўцы ўпэўненыя, што вынікі даследавання дазволяць папоўніць пералік сродкаў, якія лечаць дэпрэсію і кагнітыўныя парушэнні.

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы: замест рэальных трэніровак для росту мускулаў дастаткова простай візуалізацыі. Наш мозг усё зробіць без нас

Чаму 3000 гадоў таму чалавечы мозг быў большы

Тры простыя парады ад нейрабіёлага, якія дапамогуць захаваць здаровы розум у старасці

Каментары5

  • жэншына урач
    29.06.2023
    о. а жэншчыны у депрэсиуных атдзялениях часта жалуюцца на запоры...
  • Имя
    01.07.2023
    Ссылка на статью не работает
  • Летуценнік
    03.07.2023
    Мусіць гэта яна стары анегдот рапавялі:" вось Вам таблеткі для розуму, толькі ня перакрочвайце дазіроўку, бо абсерацеся,,

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін94

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец23

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін94

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць