БЕЛ Ł РУС

«Чалавек, падобны да Прыгожына», паляцеў з цэнтра Пецярбурга на невыпадковым верталёце

30.06.2023 / 8:33

Nashaniva.com

«Фонтанка» 29 чэрвеня зафіксавала на камеру ўзлёт верталёта, які забіраў ад Англійскай набярэжнай чалавека, падобнага да Яўгена Прыгожына. Маска не дазваляе сцвярджаць на ўсе 100%, але даныя верталёта паказваюць, што ён належаў кампаніі, звязанай з бізнэсменам.

Фота: «Фонтанка»

Фота зробленыя ўвечары ля верталётнай пляцоўкі на Англійскай набярэжнай.

На кадрах бачны пасажыр: невысокі чалавек у светлай футболцы, чорнай куртцы і кепцы. Твар хавае медыцынская маска, не надта неабходная ў гэтым месцы па эпідэміялагічных меркаваннях.

Футболка нагадвае тую, у якой Прыгожын раней фігураваў у медыя.

Фота: «Фонтанка»

Фота: «Фонтанка»

Акрамя таго, можна звярнуць увагу на чалавека побач з мужчынам у масцы. Вельмі падобны да яго чалавек быў разам з Прыгожыным на пахаванні байца ПВК «Вагнер» мінулай восенню. Па словах карэспандэнта, верталёт доўга кружыў і сеў у такі момант, каб аператыўна забраць чалавека і тут жа ўзляцець.

На супрацьлеглым баку Нявы, на з'ездзе з Благавешчанскага моста, знаходзіцца гатэль «Трэзіні», на набярэжнай паміж 5-й і 6-й лініямі Васільеўскага вострава. Там жа прайшлі ператрусы 24 чэрвеня, падчас узброенага бунту: у прыватнасці, знайшлі 4 мільярды расійскіх рублёў наяўнымі (45 млн даляраў), дачыненне да якіх сам Прыгожын не адмаўляў.

Па супадзенні, з 5-й лініяй звязаны і паветраны транспарт, які 29 чэрвеня забіраў пасажыра. Верталёт RA44 RA 06226 належыць ТАА «Агульнахарч». Раней кампанія таксама было зарэгістраваная на 5-й лініі, але ўжо ля набярэжнай Смаленкі, а не Нявы — за два крокі ад гатэля, дзе знайшлі другую машыну з некалькімі мільярдамі расійскіх рублёў.

ТАА «Агульнахарч» займалася арганізацыяй харчавання ў санаторна-курортных комплексах Мінабароны, на Армейскіх міжнародных гульнях, навучальных зборах, моладзевых форумах.

Дырэктар і саўладальнік «Грамадскага харчавання» Павел Арнольд раней быў дырэктарам ТАА «Літара», якому належыць кампанія «Бізнэс Проджэкт». У ліку былых уласнікаў «Бізнэс Проджэкта» значыцца і ліквідаванае цяпер ТАА «Альфа», якое належала Яўгену Прыгожыну.

Вядома, што ў сераду Прыгожын прылятаў у Мінск. Увечары яго бізнэс-джэты пакінулі беларускую сталіцу.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

«Я думаю, іх і не будзе ніколі». Лукашэнка запярэчыў, што ў Беларусі плануюць ствараць лагеры «вагнераўцаў» і пункты для іх набору

«Размаўлялі першы раўнд хвілін з 30 на мацернай мове. Выключна». Лукашэнка выклаў сваю версію перамоў з Прыгожыным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула