Непасрэднай пагрозы наступальных дзеянняў з боку Беларусі няма — генерал Наеў
Камандуючы Аб'яднаных сіл Узброеных сіл Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў паведаміў пра актуальную сітуацыю на ўкраінскім памежжы.
Генерал-лейтэнант Сяргей Наеў. Фота: facebook.com/JointForcesCommandAFU
«Акурат цяпер у паласе адказнасці Паўночнай групоўкі войскаў непасрэднай пагрозы наступальных дзеянняў наземных сіл для Украіны з боку Беларусі і Расіі няма», — сцвярджае генерал Наеў.
Калі ж пагроза будзе нарастаць, то «прадугледжваецца нарошчванне сіл і сродкаў, а таксама іншыя практычныя меры па павышэнні абаронных магчымасцяў групоўкі».
Паводле ўкраінскага военачальніка, «усе без выключэння вайскоўцы ў Паўночнай аперацыйнай зоне прафесійна выконваюць ускладзеныя на іх задачы. У сваю чаргу камандаванне паступова павялічвае абаронныя здольнасці і займаецца мерамі павышэння вывучанасці асабістага складу. Асабісты склад зладжаны, а камандзіры ведаюць, як правільна кіраваць падначаленымі і як дзейнічаць у выпадку неабходнага ўзмацнення».
Ацэнка сітуацыі Наевым з'явілася неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў «выканаць комплекс мерапрыемстваў па ўзмацненні паўночнага напрамку».
Чытайце таксама: