БЕЛ Ł РУС

Краіны ШАС запусцілі працэдуру далучэння Беларусі

4.07.2023 / 15:54

Nashaniva.com

У Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШАС), у якую дагэтуль уваходзілі Кітай, Індыя, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Пакістан, Таджыкістан і Узбекістан, афіцыйна ўступіў Іран. Рашэнне прынялі на саміце кіраўнікоў дзяржаў ШАС у сталіцы Індыі Нью-Дэлі. Адначасова лідары краін ШАС падпісалі мемарандум аб абавязацельствах Беларусі для далучэння да арганізацыі.

Падпісанне гэтага мемарандума запускае працэдуру паўнавартаснага далучэння Беларусі да ШАС, як гаворыцца ў паведамленні. Першапачаткова яна была запрошаная на саміт у якасці назіральніка.

Заяўку на ўступленне ў ШАС Беларусь падала ў мінулым годзе.

Краіны ШАС у сумеснай дэкларацыі падкрэслілі неабходнасць «мірнага ўрэгулявання рознагалоссяў паміж краінамі» шляхам дыялогу. У заяве таксама гаворыцца, што, маўляў, аднабаковыя эканамічныя санкцыі несумяшчальныя з міжнародным правам і негатыўна ўплываюць на ўзаемныя стасункі.

Чытайце таксама:

Шматвектарная палітыка Беларусі ў адным ФОТА

Тры выклікі, мысленне Пуціна і як будуць дзейнічаць разведчыкі заўтрашняга дня. Што казаў Уільям Бёрнс у сваёй лекцыі ў Дытчлі

«Не бачым прычын не падтрымаць». Кітай не супраць вяртання Украіне ўсіх яе тэрыторый, уключаючы Крым

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула