БЕЛ Ł РУС

Весляроў з Беларусі і Расіі не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі

4.07.2023 / 17:41

Nashaniva.com

Пра нядопуск беларускіх і расійскіх атлетаў да сусветнага форуму па веславанні на байдарках і каноэ паведаміў галоўны трэнер зборнай Расіі Аляксандр Кастаглод. Абгрунтавалі гэтае рашэнне «немагчымасцю забяспечыць бяспеку спартоўцам».

«Расійскія і беларускія спартоўцы не могуць узяць удзел у гэтых турнірах з прычыны таго, што немцы не могуць гарантаваць бяспеку», — працытаваў ліст арганізатараў Кастаглод.

У чэрвені выканкам Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту прыняў рашэнне, што беларускія і расійскія спартоўцы ў абмежаванай колькасці змогуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету. Асноўная ўмова — не падтрымліваць расійскую агрэсію супраць Украіны.

Але апошняе слова заставалася за арганізатарамі спаборніцтваў, а яны вырашылі ўвогуле не дапускаць расійскіх і беларускіх весляроў да старту. 

Чэмпіянат свет па веславанні на байдарках і каноэ пройдзе ў нямецкім Дуйсбургу 23-27 жніўня. Гэтыя спаборніцтвы — адборачныя на Алімпіяду 2024 года.

Чытайце таксама:

На пасаду галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі разглядаецца легенда «Барселоны» — БФ

Сабаленка: Я не збіраюся больш гаварыць пра палітыку

У Беларусі правялі чэмпіянат Еўропы па вельмі дзіўным відзе спорту

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула