БЕЛ Ł РУС

«Вагнер» будзе вучыць і супрацоўнікаў МУС

24.07.2023 / 22:7

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў сустрэўся з прадстаўнікамі ПВК «Вагнер», паведаміла прэс-служба ведамства.

Сустрэча, як паведамляецца, прайшла ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў МУС, у ёй удзельнічалі разам з Кубраковым іншыя кіраўнікі і супрацоўнікі спецпадраздзяленняў ведамства.

Кубракоў адзначыў, што з прычыны «няпростай сітуацыі ля межаў рэспублікі» трэба быць «падрыхтаванымі да адказу на магчымыя выклікі і пагрозы», і ў гэтым, маўляў, вялікае значэнне мае «практычны вопыт прадстаўнікоў ПВК», які ўжо пераймаюць ягоныя падначаленыя.

На сустрэчы, як паведамляецца, «абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння з прыватнай вайсковай кампаніяй і навучання байцоў яе інструктарамі», прытым з выкарыстаннем «некаторых відаў абсталявання».

На сумесным фота з сустрэчы прысутнічаюць камандзіры ПВК з заблюранымі тварамі, камандзір САХРа ўнутраных войскаў МУС Аляксандр Быкаў, камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, камандзір в/ч 3214 Дзмітрый Мікша, камандзір СПБТ «Алмаз» Віктар Краўцэвіч.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўжо мінімум 3500 «вагнераўцаў» — Беларускі Гаюн

Апублікаваныя свежыя спадарожнікавыя здымкі лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

Сахашчык: У расійскім войску мяркуюць, што Беларусь падарылі Прыгожыну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула