БЕЛ Ł РУС

Момант прылёту ракеты ў Таганрогу патрапіў на ВІДЭА

28.07.2023 / 20:46

Nashaniva.com

У Таганрогу Растоўскай вобласці сёння прагрымеў выбух. Каля кавярні «Чэхаў двор» у двары гістарычнага будынка дзяржбанка, як паведамлялася, выбухнула ракета. Цяпер з'явілася і відэа гэтага моманту. 

Як раней паведамлялася, на месцы выбуху ўтварылася варонка глыбінёй некалькі метраў. Побач з ёй былі выяўленыя абломкі і паражальныя элементы, характэрныя для ракет сістэм С-200 або С-300. 

У расійскім вайсковым ведамстве сцвярджалі, што ракету нібыта запусцілі Узброеныя сілы Украіны, а ўдар быў нанесены зенітнай ракетай комплексу СПА С-200, пераабсталяванай у атакуючы варыянт. Ракета нібыта была збітая сістэмамі СПА, а на зямлю ўпалі яе абломкі.

Ад выбуху пацярпелі прынамсі 14 чалавек, семярых з іх шпіталізавалі, паведаміла расійскае Міністэрства аховы здароўя. Эпіцэнтр выбуху прыйшоўся на тэрыторыю Таганрогскага мастацкага музея. Пасля гэтага ў Таганрогу ўвялі рэжым надзвычайнага становішча, у цэнтры горада перакрылі рух транспарту.

Яшчэ адна ракета С-200 была, паводле расійскага Мінабароны, збітая комплексамі супрацьпаветранай абароны ў Азоўскім раёне Растоўскай вобласці. Паводле версіі ведамства, яе абломкі ўпалі ў бязлюднай мясцовасці.

Чытайце таксама:

Адбылася дыверсія на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Самары

Аднаўленне Крымскага моста адклалі яшчэ на некалькі месяцаў

Маскву на світанку атакавалі беспілотнікі: пашкоджаны будынак побач з Мінабароны РФ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула