Свет11

Аднаўленне Крымскага моста адклалі яшчэ на некалькі месяцаў

Расійскі ўрад прыняў рашэнне аб падаўжэнні тэрмінаў аднаўлення Крымскага моста, пашкоджанага пасля падрываў восенню 2022-га і летам 2023 года. Цяпер работы па аднаўленні моста будуць выконвацца да 31 снежня 2023 года, гаворыцца на афіцыйным сайце прававой інфармацыі.

Фота: Прэс-служба віцэ-прэм'ера Марата Хуснуліна

Віцэ-прэм'ер Расіі Марат Хуснулін раней заяўляў пра намер аднавіць двухбаковы рух аўтамабіляў па адным боку моста да 15 верасня, а па другім — да 1 лістапада. Пры гэтым ён прызнаваў, што не атрымаецца аднавіць мост так жа хутка, як пасля першага ўдару ў кастрычніку мінулага года, бо адзін 600-тонны пралёт быў цалкам разбураны.

Паводле папярэдніх ацэнак Хуснуліна, аднаўленне Крымскага моста пасля ягонага нядаўняга падрыву складзе ад 1 да 1,3 мільярда расійскіх рублёў (каля 11-14 мільёнаў даляраў). Прытым гэта сума пазней можа вырасці. 

Нагадаем, што ў ноч на 17 ліпеня на Крымскім мосце адбыліся два выбухі. У выніку адзін пралёт абрынуўся, загінулі два чалавекі. Мяркуецца, што падрыў быў здзейснены ўкраінскімі падводнымі дронамі, хоць афіцыйна Кіеў свайго ўдзелу не прызнаваў.

Каментары1

  • Янка
    25.07.2023
    Правільна, куды спяшацца.
    Будзе як у на большасці адбудоў на акупаваных украінскіх землях: бюджэтныя грошы распілілі, на паперы працу цалкам зрабілі, але насамрэч зроблена толькі кабы прапаганда нешта магла паказаць і чакаюць ўкраінскага абстрэлу альбо самастрэлу альбо вызвалення ЗСУ, каб спісаць "знішчэнне" "адбудаванага" на "укронацистов" і "бендеровцев"

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць