БЕЛ Ł РУС

Людгер і Ліна становяцца на крыло. Так назвалі нямецкіх гібрыдных буслянят

4.08.2023 / 22:17

Nashaniva.com

Буслянят з гнязда ўжо сусветна вядомай унікальнай пары чорнага і белага буслоў з Германіі (Людэр, Ніжняя Саксонія) назвалі Людгерам і Лінай. Калі яны падраслі, удалося вызначыць іх пол, піша «Дзікая прырода побач».

Большая памерам цёмная птушка — самец Людгер (каранёвая форма ад назвы месца нараджэння), меншая птушка — ягоная сястра Ліна (утворана ад die Kleine — «маленькая»).

Пазаўчора раніцай Людгер зрабіў свой першы палёт. Ягоная маці, чорная бусліха Ісіда, адразу апынулася побач і нейкі час суправаджала сына.

У найбліжэйшыя дні гэтыя дзівосныя бусляняты пакінуць бацькоўскае гняздо.

Чытайце таксама:

З'явіліся цікавыя падрабязнасці сямейнага жыцця белага і чорнага буслоў у Германіі. Іхнія дзеці — «шэрыя»

У Еўропе белыя буслы гняздзяцца разам з чорнымі і нават утвараюць аднаполыя пары

У Калінкавіцкім раёне пара буслоў здолела выкарміць ажно шэсць птушанят. Гэта рэдкасць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула