«Я стаю тут, бо я ўсё яшчэ хачу гаварыць». Былая палітзняволеная правяла адзіночны пікет у Вільні
9.08.2023 / 17:43
Настасся Булыбенка — былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.
Фота: Вясна
Пазней дзяўчыну асудзілі да 2,5 гадоў калоніі. Яна цалкам адбыла свой тэрмін і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.
Пасля вызвалення яна атрымала забарону на выезд, здымаючы якую, была затрыманая яшчэ на 30 сутак.
Фота: Вясна
«Я стаю тут, бо мне ўсё яшчэ балюча. Я стаю тут, бо я ўсё яшчэ хачу гаварыць. Я хачу выплюхнуць увесь гэты боль, і каб больш людзей даведаліся пра сітуацыю ў Беларусі, бо гэта вельмі важна, — сказала Настасся выданню «Салідарнасць».
«Пасля таго, як я апынулася ў турме на два гады за свой голас, я ўсё яшчэ яго маю і хачу ім карыстацца. Для мяне яшчэ нічога не скончылася, бо гэта ўсё яшчэ працягваецца. Тое, што я цяпер знаходжуся ў бяспецы, у глабальным сэнсе наогул нічога не вырашае. Я кожны дзень чытаю навіны, мае дзяўчаткі ўсё яшчэ знаходзяцца ў калоніі, мне сняцца кашмары… Які гэта можа быць канец?»
На плошчу ў Вільні былая палітзняволеная выйшла з плакатамі з лічбамі пра колькасць палітвязняў у Беларусі і фразай «Гвалт. Жорсткасць. Боль». Рукі дзяўчыны былі ў кайданках.
Чытайце таксама:
Беларусы ЗША стварылі інсталяцыю ў падтрымку палітвязняў ФОТА