Грамадства1010

«Ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач, і з верай у тых, хто будзе пасля нас». Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень Салідарнасці

Сёння — трэцяя гадавіна са дня выбараў 2020 года, які змяніў жыццё краіны і соцень тысяч беларусаў. Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская запісала з гэтай нагоды відэазварот. 

«Гэты дзень мог бы стаць пачаткам новай Беларусі.

Беларусі, у якой ніколі не будзе палітзняволеных і пераследу за іншадумства.

Беларусі, дзе размова на роднай мове — нагода для захаплення, а не гвалту.

Беларусі, куды імкнуцца патрапіць, а не адкуль спяшаюцца з'ехаць.

У 20-м годзе мы разумелі, што кідаем выклік сістэме, якая існавала дзесяцігоддзямі. Рэжыму, што ставіў уладу вышэй за людзей. Аднак усё роўна крочылі наперад. Бо былі ўпэўненыя — праўда на нашым баку. 

Мінула тры гады. За гэты час нас спрабавалі пазбавіць мары. Пазбавіць блізкіх. Волі. Радзімы. Пазбавіць незалежнасці. Многім народам не давялося перажыць таго, што мы перажылі з 2020-га.

Раман Бандарэнка ды Вітольд Ашурак, Павел «Волат» ды Алесь Пушкін — боль рос ды множыўся штодня…

Але якім бы моцным ні быў гэты боль, я заўсёды працягвала верыць у нас, у беларусаў. Бо мы заставаліся нязломнымі. На гвалт ды рэпрэсіі мы адказвалі падтрымкай палітзняволеных і дапамагалі іх сем'ям. На спробы загнаць пад асфальт мову ды гісторыю — мы пераходзілі на беларускую і выдавалі кнігі. На імкненне пазбавіць краіну суверэнітэту — адказвалі партызанскімі акцыямі і мужнасцю на полі бою ва Украіне. 

Мы засталіся беларусамі — шчырымі, сумленнымі, неймавернымі. Мы прапусцілі праз сябе шмат болю, але не страцілі спагадлівасці. Мы зазналі нянавісць, але захавалі міласэрнасць. Мы прайшлі праз выпрабаванні, але загартаваныя вынеслі з іх новы досвед.

І працягваем рухацца.

Я разумею: гэта цяжка. І з кожным новым выклікам усё складаней захоўваць цвёрдасць крокаў. Але гэта толькі наш выбар: абясцэніць зробленае за тры гады, расчаравацца ў сабе і ў сваёй нацыі — ці захаваць у памяці ўсе важныя моманты, зберагчы ў сэрцы тых, каго мы страцілі на гэтым шляху. І працягнуць ісці наперад. З любоўю да тых, хто ідзе побач і з верай у тых, хто будзе пасля нас», — сказала Ціханоўская.

Каментары10

  • Тайгер Вудс
    09.08.2023
    Бла-бла-бла
  • Хьюдж Кок
    09.08.2023
    Сколько уже можно ныть и давить на жалость? Может уже что-нибудь конструктивное сказала бы?
  • Мойша
    09.08.2023
    Палымяныя словы без сэнсу і логікі. А што зроблена, Светачка, акром таго што Беларусі фактычна частка эрэфіі нічога.

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці7

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці7

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць