У Крыме аштрафавалі трох дзяўчат, якія танцавалі пад песню Веркі Сярдзючкі
Да гэтага ў Z-канале з'явілася відэа з іх выбачэннямі.
Суд аштрафаваў трох дзяўчат-аніматараў, якія танцавалі ў аквапарку Алушты «пад тэматычную песню ўкраінскага выканаўцы з недапушчальным сэнсам», піша «Дождь».
На дзяўчат склалі пратаколы аб дыскрэдытацыі расійскай арміі. Суд прызначыў ім штрафы памерам 15 тысяч рублёў (150 даляраў).
8 жніўня відэа з аніматарамі з'явілася ў тэлеграм-канале ваеннага блогера Аляксандра Таліпава. Мяркуючы па роліку, дзяўчаты танцавалі пад песню Веркі Сярдзючкі «Гуляначка», у якой ёсць словы «Шчэ не вмерла Україна, калі мы гуляем так». Пазней у канале было апублікавана відэа, дзе яны просяць прабачэння і спяваюць песню «Уладзімір Пуцін — малайчына».
Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну жыхароў анексаванага Крыма ўжо не раз прымушалі прасіць прабачэння за песню «Гуляначка».
Чытайце таксама:
У Батумі зноў блакавалі расійскі турыстычны лайнер, на яго борце быў і спявак з Беларусі
Былы блогер з каманды А4 пра гастролі па Крыме: А ў чым праблема?
Верка Сярдзючка прадае Rolls-Royce Фрэдзі Мэрк'юры на аўкцыёне «Сотбіс»