БЕЛ Ł РУС

Інфармацыйную прадукцыю царквы «Новае жыццё» хочуць прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

12.08.2023 / 23:3

Nashaniva.com

Мінская евангельская царква «Новае жыццё» атрымала сёння два афіцыйныя лісты, адно з якіх — патрабаванне яўкі ў інспекцыю бухгалтара і прадстаўленні некаторых фінансавых дакументаў, піша «Хрысціянская візія». Другі ліст паведамляе пра слуханне ў судзе справы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі царквы «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

«У вытворчасці суда Цэнтральнага раёна Мінска знаходзіцца грамадзянская справа паводле заявы першага намесніка пракурора горада Мінска ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі», — гаворыцца ў лісце.

Судовае пасяджэнне прызначана на 14:30 23 жніўня 2023 года.

Раней паведамлялася, што ў Мінску пачалі зносіць былы будынак царквы «Новае жыццё», пераабсталяваны ў свой час са старога кароўніка. А ў верасні 2022 года пастара царквы Вячаслава Ганчарэнку затрымалі і аштрафавалі на 100 базавых велічынь. 

Чытайце таксама:

Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыццё»: Ніхто не застанецца непакараным за знос храма

У Віцебску судзілі евангельскую царкву — за гуманітарную дапамогу для інвалідаў

На 2 гады «хіміі» асудзілі евангельскую хрысціянку Лідзію Гормаш

У Новалукомлі арыштаваны пастар

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула