БЕЛ Ł РУС

Захару Прылепіну прысвоілі званне падпалкоўніка Расгвардыі

14.08.2023 / 11:1

Nashaniva.com

Ён плануе «праз некалькі месяцаў вярнуцца ў строй».

Захар Прылепін. Фота: RusVesna.su

«У сувязі з прызначэннем намеснікам камандзіра палка асаблівага прызначэння «Аплот» па ваенна-палітычнай працы Захару Прылепіну прысвоена званне падпалкоўніка Расгвардыі», — паведаміла прэс-сакратарка Прылепіна.

Паводле звестак прэс-службы пісьменніка, ён плануе «праз некалькі месяцаў вярнуцца ў строй».

6 мая ў Ніжагародскай вобласці ўзарвалі аўтамабіль, у якім знаходзіўся Прылепін. Яго ў цяжкім стане шпіталізавалі, ахоўнік пісьменніка загінуў. Адказнасць за выбух узяў на сябе рух «Атэш», нагадвае «Новая газета. Еўропа».

Чытайце таксама:

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

«Я назваў Пуціна імператарам і называю яго так па гэты дзень». Што яшчэ гаварыў Захар Прылепін?

Мядзведзеў намякнуў, што падазраванага ў замаху на Прылепіна могуць забіць у турме

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула