БЕЛ Ł РУС

У Воранаўскім раёне памежнікі затрымалі беларусаў з беспілотнікам

19.08.2023 / 11:2

Nashaniva.com

Лідскія памежнікі ўначы 18 жніўня затрымалі двух беларусаў у Воранаўскім раёне, якія мелі намер запусціць беспілотнік цераз беларуска-літоўскую мяжу, паведамляе Памежны камітэт.

Скрыншот відэа ГПК

Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад вёскі Гарадзішча. Падчас нясення службы памежнікі выявілі дваіх мужчын, а побач з імі знаходзіўся беспілотнік, камплектуючыя да яго і сродкі радыёсувязі. БПЛА павінен быў «адправіцца» ў Літву.

Памежнікі спынілі запуск беспілотнага лятальнага апарата, аператараў дрона затрымалі, пачаты адміністрацыйны працэс.

Парушальнікам зараз пагражае велізарны штраф, бо запуск беспілотнікаў ля мяжы забаронены. Сума спагнання можа дасягаць 50 базавых велічынь (1 850 рублёў).

Чытайце таксама:

Беларусы расказалі, што адбываецца на мяжы з Літвой напярэдадні магчымага закрыцця КПП

Польскую мяжу з боку Беларусі парушаюць мігранты з расійскімі візамі

Беларускія кантрабандысты схавалі цыгарэты пад вугаль

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула