У ЗША нарадзілася жырафа без плям
Унікальная жывёла з'явілася ў заапарку Брайтс штата Тэнэсі.
Фота: Courtesy Brights Zoo.
Нованароджаная жырафа не мае ніводнай плямы на сваім карычневым футры. Мама ж цяляці мае самую звычайную для жырафаў афарбоўку.
У дзікай прыродзе белыя плямы на футры дапамагаюць жырафам падтрымліваць тэрмарэгуляцыю і маскіравацца, а іх малюнак унікальны.
Фота: Courtesy Brights Zoo.
Цяпер заапарк абвясціў конкурс на найлепшае імя для незвычайнай жывёлы.
Фота: Courtesy Brights Zoo.
Чытайце таксама:
Каму марожанае, а каму і халодны душ. Як насельнікаў Гродзенскага заапарка ратуюць ад спёкі
Нарэшце стала вядома, як фліртуюць жырафы
Навукоўцы: Існуе не адзін від жыраф, а ажно чатыры! І ўсе яны пад пагрозай