БЕЛ Ł РУС

У «дармаедкі» запісалі беларуску, якая 20 гадоў таму з'ехала ў Францыю

23.08.2023 / 17:33

Nashaniva.com

Мінчанка вымушаная аплачваць частку жыллёва-камунальных паслуг па поўным тарыфе праз тое, што яе дачку, якая 20 гадоў таму з'ехала жыць у Францыю, на радзіме занеслі ў спіс «дармаедаў». Пра гэта жанчына расказала намесніку старшыні Мінгарвыканкама Арцёму Цурану, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Па словах жанчыны, яе дачцэ належыць зусім невялікая доля ў кватэры. 20 гадоў таму тая выйшла замуж за грамадзяніна Францыі і пераехала жыць да яго. А ў Беларусі на частку камунальных паслуг ёй цяпер выстаўляюць поўны тарыф.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама нагадаў, што працаздольныя грамадзяне лічацца «дармаедамі», калі яны выехалі на працу не ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза: «У іх лік уваходзяць Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан. Францыі ў гэтым пераліку няма».

Ён назваў некалькі варыянтаў рашэння праблемы. Напрыклад, прапанаваць дачцэ самой аплачваць сваю частку сумы за камунальныя паслугі ці ініцыяваць працэдуру аб зняцці яе з рэгістрацыі ў сувязі з пастаянным пражываннем па-за межамі Беларусі.

Чытайце таксама:

У памочніка Лукашэнкі спыталі, як пазбавіцца камароў у кватэры

«Прадаць цяля і ўратаваць каханне». З якімі праблемамі да чыноўнікаў звярталіся беларусы гэтым летам

У Браслаўскім раёне ў базу «дармаедаў» унеслі 10% насельніцтва

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула