Грамадства33

У памочніка Лукашэнкі спыталі, як пазбавіцца камароў у кватэры

Экс-міністр сельскай гаспадаркі, а сёння памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Ігар Брыло зладзіў у Гарадку прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём людзей. Абмяркоўваліся пытанні рамонту жылля і дарог, адсутнасці вады і электрычнасці ў пасёлку з прыватнай забудовай, прагучала і нестандартнае пытанне.

Ігар Брыло і руды кот (ёсць меркаванне, што каты — і кошкі — такой афарбоўкі самыя разумныя і незалежныя). Фота: сацсеткі

Ураджэнка Гарадка пяты год у Віцебску жыве на Маскоўскім праспекце, і ў яе кватэры не вырашаецца праблема камароў, якія залятаюць з сырога падвала.

Яна звярталася ў ЖКГ, да санітарнага доктара, але праблема з вясны да восені застаецца вострай. Таксама ў пад'ездзе, паводле слоў заяўніцы, ніхто не прыбіраецца, нягледзячы на тое, што ў жыроўках рэгулярна прастаўляюць плату за гэты від працы.

Ігар Брыло адзначыў, што разбярэцца ў сітуацыі з прыцягненнем спецыялістаў камунальных службаў.

Жыхар Гарадка распавёў, што ў двухпавярховым доме, дзе ён пражывае, з боку слыхавога акна ў дождж працякае дах. Яго суседзі па 8-кватэрным доме таксама паскардзіліся на стан жылля. Кіраўніца райвыканкама распавяла, што дом старой забудовы, неаднаразова разглядалася пытанне мэтазгоднасці капрамонту. Частка кватэр прыватызаваная, жыхарам прапаноўвалі перасяліцца ў іншае месца, але тыя адмовіліся. Яна расказала, якія работы могуць праводзіцца за кошт бюджэту, а якія за сродкі жыхароў.

Ігар Брыло даручыў правесці рамонт даху і абследаваць будынак, а затым расказаць жыхарам пра варыянты абнаўлення.

Каментары3

  • Жырны кот
    18.08.2023
    Мы ведалі толькі Чорнага Ката, ніякіх рудых у беларускай гісторыі не было. А наконт камароў, дужа простае рашэньне - прыйсьці з павіннай покуль ня поздна. Так і камароў ня будзе і сумленьне ачысьціца. Думаю ягоныя дзеці не дужа захочуць наверваць магілку таты ў ядзерным магільніку)
  • даведка
    18.08.2023
    А чем был занят в этот момент ветеринар Субботин, пока другой ветеринар Брыло рассматривал жалобы на ЖКХ?
  • даведка
    18.08.2023
    Как я понимаю, у него в руках кот с протезами задних лап.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць