БЕЛ Ł РУС

Жанна Літвіна: «Дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага»

4.12.2009 / 19:1

Nashaniva.com

Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» каментуе прызначэнне Алега Праляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі.

Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» каментуе прызначэнне АлегаПраляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі.

«Прызначэнне міністрам інфармацыі Алега Праляскоўскага, у якога за плячамі кіраванне ідэалагічнай працай у краіне, — гэта чарговае пацверджанне таго, што, на жаль, дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага, — пракаментавала навіну старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна. — Сфера мас-медыя па-ранейшаму ўспрымаецца ёй як прыярытэтны накірунак прапагандысцкай працы. Трывожыць тое, што яшчэ падчас працы ў Галоўным ідэалагічным упраўленні сп. Праляскоўскі быў паслядоўным прыхільнікам ідэі дзяржаўнага рэгулявання Інтэрнету. Журналісты памятаюць яго выказванні наконт неабходнасці заканадаўча замацаваць адказнасць за распаўсюд «супрацьпраўнай» інфармацыі ў Сеціве. Новае прызначэнне можа быць знакам таго, што дзяржава вернецца да пытання кантролю над інтэрнет-прасторай».

baj.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула