БЕЛ Ł РУС

У мецэната Паўла Падкарытава забіраюць «Маёнтак Падароск»

4.09.2023 / 16:17

Nashaniva.com

Як паведаміў прадпрымальнік і мецэнат Павел Падкарытаў у фэйсбуку, суд у Ваўкавыску пастанавіў скасаваць дамову наконт набыцця ім маёнтка ў Падароску нібыта «з-за невыканання ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот».

Рашэнне аб скасаванні дамовы Ваўкавыскі раённы суд прыняў на пазоў Ваўкавыскага аддзела культуры.

Сам Падкарытаў лічыць такое рашэнне незаконным, бо

Маёнтак Падароск

Рашэнне Ваўкавыскага раённага суда пакуль не ўступіла ў законную сілу, і Падкарытаў плануе абскардзіць яго ў вышэйшых судовых установах.

Ініцыятыва «Маёнтак Падароск» аднаўляла сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў у Падароску. Расійскі бізнэсмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў выкупіў гэту сядзібу ў 2013 годзе.

Летась у кастрычніку ўлады пачалі пераслед кіраўніка і фінансавага дырэктара «Маёнтка Падароск» Юрыя Меляшкевіча і Змітра Карабача. Ім выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў. Юрый Меляшкевіч правёў пад вартай паўгода і ў красавіку 2023 года быў вызвалены пад паручальніцтва.

Чытайце таксама:

Які лёс чакае «Маёнтак Падароск», дырэктар якога знаходзіцца ў СІЗА

«Работнікі бяруць удзел у тэлеграм-чатах». Стала вядома, з якімі фармулёўкамі закрылі фонд «Вяртанне»

«Уклаў каля мільёна даляраў». Як ідзе рэканструкцыя сядзібы ў Падароску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула