Праз ДТЗ на МКАД затор расцягнуўся на сем кіламетраў
На ўнутраным кальцы МКАД сутыкнуліся як мінімум тры аўтамабілі.
Фота: ДАІ
Буйная аварыя адбылася раніцай 6 верасня на МКАД, паведамляе Tochka.by.
На ўнутраным кальцы МКАД сутыкнуліся як мінімум тры аўтамабілі. Прычым транспарт у выніку аварыі развярнула так, што ён перакрыў усе палосы аўтадарогі на ўнутраным кальцы.
Праз гэта на 34-м кіламетры дарогі ад вуліцы Громава ў кірунку Брыкета ўскладнены рух.
Утварыўся затор, які, мяркуючы з інфармацыі відавочцаў, расцягнуўся амаль на сем кіламетраў. У ДАІ рэкамендуюць выбіраць іншы маршрут.
Чытайце таксама:
Механізатар у Глыбоцкім раёне загінуў, рамантуючы камбайн
У Оршы п'яны імяніннік пашкодзіў два аўтамабілі і ўрэзаўся ў дом
У Брэсце ёсць свая Барбі. Яна рассякае па горадзе на ружовым BMW F30