Здарэнне адбылося а 18-й гадзіне ў панядзелак у мікрараёне «Чаромушкі».

orshanka.by
У міліцыю патэлефанавалі і расказалі, што кіроўца, едучы па двары, пашкодзіў два аўтамабілі, пасля чаго заехаў у падвал жылога дома № 43 па вул. Міру, паведамляе «Аршанская газета».
Яшчэ да прыезду супрацоўнікаў ДАІ відавочцы здарэння затрымалі кіроўцу. Паводле вонкавых прыкмет мужчына знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Затым медыцынскі агляд паказаў наяўнасць алкаголю: 3,5 праміле.
Мужчына растлумачыў, што адзначаў народзіны і ехаў да сяброў для працягу святкавання. У аварыі ніхто не пацярпеў, аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары