БЕЛ Ł РУС

На прадпрыемствах Ліды правялі масавыя затрыманні

7.09.2023 / 19:45

Nashaniva.com

Паводле паведамлення канала «Затрыманні, суды ў Лідзе», на лідскіх прадпрыемствах ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Лакафарба» днямі прайшлі масавыя затрыманні.

Як піша канал, 6 верасня на абодвух прадпрыемствах людзей затрымлівалі за падпіскі і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

На ААТ «Лакафарба» затрымалі 6 чалавек. Сёння, 7 верасня, іх выпусцілі, выпісаўшы кожнаму штрафы па 10 базавых велічынь і большыя.

На афіцыйным канале ААТ «Лакафарба» сёння раніцай з'явіўся пост са спасылкай на сайт Міністэрства інфармацыі, дзе размешчаны «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», у які апошнія тры гады ўключаецца ўсё, што мае хоць бы нейкае падабенства да выказвання альтэрнатыўных афіцыйнай версіі поглядаў на розныя пытанні, нават з самым бяскрыўдным зместам.

Чытайце таксама:

Суд у Круглым другі раз асудзіў Аліну Гораву: ёй далі паўтара года хатняй хіміі

Сілавікі затрымалі праграміста пасля таго, як ён «адказаў у грубай форме і паклаў слухаўку»

Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова арыштавалі яшчэ на 15 сутак

Палітвязень Сяргей Моніч не выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні на Гомельшчыне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула