БЕЛ Ł РУС

Рыбак заспявае на ўзнагароджанні Абамы

8.12.2009 / 23:48

Сяргей Гезгала

Цырымонія ўручэння Прэміі міру пройдзе ў найбольшай канцэртавай зале Осла.

Пераможца «Еўрабачання‑2009», нарвег беларускага паходжання Аляксандр Рыбак у пятніцу заспявае на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта паведамляюць нарвежскія СМІ.

Сёлета лаўрэатам прэміі стаў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў найбольшай канцэртавай зале Осла — «Спектруме».

Рыбак праспявае сваю Fairytale («Добрую казку») у суправаджэнні сімфанічнага аркестра тэлебачання Нарвегіі. На гэты раз Рыбак абяцае надаць сваёй песні толіку акадэмічнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула