БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка спадзяецца, што Турцыя падставіць плячо афіцыйнаму Мінску ў няпросты перыяд

11.09.2023 / 11:59

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка адзначыў заслугі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана па выбудоўванні незалежнай палітыкі краіны. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з паслом гэтай краіны Мустафой Азджанам.

Маўзалей першага прэзідэнта Турцыі Мустафы Кемаля Атацюрка ў Анкары. Нічога не нагадвае ў Мінску? Фота: Diego Cupolo / NurPhoto via Getty Images

«У нас вялікая цікавасць да вашай суверэннай незалежнай палітыкі. Вы вырашаеце пытанні так, як трэба турэцкаму народу. У гэтым, вядома, ваш прэзідэнт перасягнуў, можна сказаць, усякія чаканні турэцкага народа», — цытуе Лукашэнку БелТА.

«Мы гатовыя рабіць усё, каб ваша краіна развівалася. Мы не дабрачынцы. Мы таксама ад гэтага павінны мець і маем адпаведны вынік. Але трэба здымаць нявырашаныя пытанні, якія ў нас існуюць. І мы вельмі спадзяемся, што ў гэтай няпростай сітуацыі Турцыя падставіць нам плячо. Хацеў бы абмеркаваць шэраг пытанняў, якія мы павінны будзем вырашыць разам з вамі ў найбліжэйшы час», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з паслом.

Чытайце таксама:

Эрдаган заклікаў лідараў краін G20 выканаць умовы Расіі, каб аднавіць збожжавую ўгоду

Эрдаган не пераканаў Пуціна вярнуцца да «збожжавай здзелкі»

Пасол Турцыі падзякаваў Лукашэнку і парламенту за падтрымку падчас спробы перавароту ў 2016 годзе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула