БЕЛ Ł РУС

Ноччу Сумская і Адэская вобласці Украіны падвергліся масавай атацы «Шахедамі»

13.09.2023 / 8:36

Nashaniva.com

Усяго было зафіксавана 44 пускі беспілотнікаў з трох напрамкаў.

Ілюстрацыйнае фота: Аператыўнае камандаванне «Поўдзень»

Як паведамляюць Паветраныя сілы Украіны, усяго было зафіксавана 44 пускі беспілотнікаў з трох напрамкаў. Асноўная цэль атакі — партовая інфраструктура поўдня Адэскай вобласці.

У выніку баявой працы, як сцвярджаецца, было знішчана 32 беспілотнікі.

Зафіксаваны пашкоджанні прыпартовай і іншай цывільнай інфраструктуры. Вядома пра шасцярых пацярпелых. Трое з іх — у цяжкім стане, яшчэ ў траіх — сярэдні стан цяжкасці.

Чытайце таксама:

Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Гіганцкі пажар

Атака на Адэскую вобласць: пашкоджана партовая інфраструктура, 6 пацярпелых

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула