БЕЛ Ł РУС

Падчас атакі на Севастопаль «пашкоджаныя» вялікі дэсантны карабель «Мінск» і падлодка

13.09.2023 / 9:37

Nashaniva.com

Украінцы нанеслі ўдар уначы трыма крылатымі ракетамі па сухім доку, дзе рамантаваліся вайсковыя караблі.

Фота: тэлеграм-канал Baza

Згодна з заявамі мясцовых уладаў, якія немагчыма праверыць, два чалавекі загінулі ў выніку ракетнага ўдару з боку УСУ па тэрыторыі суднарамонтнага марскога завода імя Арджанікідзэ ў Севастопалі. Як сцвярджаецца, усе загінулыя і пацярпелыя — супрацоўнікі завода.

Расійскія СМІ заяўляюць, што ў выніку атакі «былі пашкоджаныя» два судны, якія знаходзіліся на рамонце: вялікі дэсантны карабель «Мінск» і дызель-электрычная падводная лодка «Растоў-на-Доне».

Агульная колькасць пацярпелых павялічылася да 26 чалавек. 

Чытайце таксама:

Уначы быў нанесены ўдар па суднабудаўнічым заводзе ў Севастопалі. Гіганцкі пажар

Атака на Адэскую вобласць: пашкоджана партовая інфраструктура, 6 пацярпелых

Ноччу Сумская і Адэская вобласці Украіны падвергліся масавай атацы «Шахедамі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула