БЕЛ Ł РУС

Не толькі д'ябал носіць Prada. Вядомы брэнд адзення будзе вырабляць скафандры і для астранаўтаў NASA

7.10.2023 / 19:54

Nashaniva.com

Італьянскі раскошны дом моды Prada пачаў афіцыйна супрацоўнічаць з адной з вядучых кампаній па вытворчасці касмічнага абсталявання Axiom Space. Галоўная мэта такога саюза — стварэнне скафандраў для новай місіі касмічнага агенцтва NASA на Месяцы. Пра гэта днямі паведаміла сама кампанія Axiom Space на сваім сайце.

Афіцыйны анонс моднага дома Prada і касмічнай кампаніі Axiom Space. Фота: Axiom Space

Новыя скафандры ад Prada і Axiom Space пад назвай Axiom Extravehicular Mobility Unit (AxEMU), па задумцы стваральнікаў, павінны не толькі «забяспечыць абарону астранаўтаў ад унікальных рызык космасу і паверхні Месяца», але і «павінны быць камфортнымі, падкрэсліваць чалавечы сілуэт і мець функцыянальны дызайн».

«Скафандры AxEMU будуць забяспечваць больш гнуткасці і больш абароны ад суровага касмічнага і месяцовага асяроддзя. Таксама яны будуць мець убудаваныя спецыяльныя інструменты для навуковых даследаванняў. Адным словам, вывучэнне Месяца стане лепшым, чым калі-небудзь», — заявілі ў кампаніі Axiom Space.

Прататып новага касмічнага скафандра ад італьянскага моднага дома Prada і кампаніі Axiom Space пад назвай Axiom Extravehicular Mobility Unit (AxEMU). Фота: Axiom Space

У сваю чаргу прадстаўнікі моднага дома Prada дадалі, што для іх вялікі гонар быць часткай новай місіі NASA на Месяцы, якая «стане сапраўдным святам сілы чалавечай творчасці і інавацый у рамках прасоўвання чалавечай цывілізацыі наперад».

Нагадаем, што этап новай камічнай праграмы NASA пад назвай «Артэміда-3», які запланаваны на 2025 год і для якога будуць вырабляць скафандры ад Prada і Axiom Space, у выпадку поспеху зноў верне чалавецтва на Месяц (упершыню з заканчэння місіі «Апалон-17» у 1972 годзе).

Таксама гэта будзе першай у гісторыі касмічнай місіяй, калі на Месяц паляціць і астранаўт-жанчына.

Чытайце таксама:

Бяры прыклад! Дзесяць стылёвых беларусаў, вобразамі якіх можна натхняцца

Гітарыст гурта Queen дапамог NASA даставіць кавалак астэроіда на Зямлю

4G-інтэрнэт павінен з’явіцца на Месяцы да канца гэтага года

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула