БЕЛ Ł РУС

У 14 населеных пунктах каля мяжы Газы працягваюцца баі

7.10.2023 / 15:30

Nashaniva.com

Ракетныя абстрэлы з Газы працягваюцца. У асноўным абстрэльваюцца зараз памежныя раёны.

Палесцінцы святкуюць ля знішчанага ізраільскага танка ля агароджы сектара Газа на ўсход ад Хан-Юніса ў суботу, 7 кастрычніка. Фота: Hassan Eslaiah / AP

Па стане на 15:00 у 14 ізраільскіх населеных пунктах, размешчаных на адлегласці да 15 км ад мяжы сектара Газа, працягваюцца баі з палесцінцамі, якія праніклі на ізраільскую тэрыторыю, піша Newsru.co.il.

У тым ліку ідзе ў бой у горадзе Афакім, дзе раней адна з груп баевікоў (каля васьмі чалавек) была ліквідаваная.

Звесткі пра страты з ізраільскага боку ў гэтых населеных пунктах удакладняюцца.

Ракетныя абстрэлы з Газы працягваюцца. У асноўным абстрэльваюцца памежныя раёны.

Чытайце таксама:

«Чуем, як разбіваюцца вокны і аскепкі трапляюць па машынах». Беларусы Ізраіля пра тое, што адбываецца ў краіне

Напад ХАМАС на Ізраіль. Па ўсёй тэрыторыі краіны ўведзена надзвычайнае становішча

Баевікі ХАМАС увайшлі ў ізраільскія гарады Ашкелон і Сдэрот

Прэм'ер Ізраіля: Гэта вайна

На ўсёй тэрыторыі Ізраіля ўведзена надзвычайнае становішча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула