Грамадства66

«Чуем, як разбіваюцца вокны і аскепкі трапляюць па машынах». Беларусы Ізраіля пра тое, што адбываецца ў краіне

Сёння раніцай баевікі ХАМАС нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Ізраілі. Армія краіны прыведзена ў баявую гатоўнасць. Пад абстрэлы найперш патрапілі тэрыторыі, якія мяжуюць з сектарам Газа. Ізраільскія ўлады афіцыйна аб’явілі канфлікт вайною. Беларусы, якія цяпер жывуць у гэтай краіне, распавялі пра падзеі навокал. 

Таццяна (гэта і наступныя імёны змененыя), якая паўгода жыве ў Ашкелоне (горад за 8 кіламетраў ад Газы), прачнулася зранку ад гукаў паветранай трывогі. Паводле яе слоў, апошнія шэсць месяцаў сірэн у горадзе не было чуваць.

«Я прачнулася а шостай раніцы, сон перабіў свіст за акном. Я паглядзела — ляцяць ракеты, іх збіваюць, убачыла ўспышкі. Тады я яшчэ не ўцяміла, што адбываецца, бо ў нас ужо даўно не было абстрэлаў.

Пасля пачатку гуку сірэн схапіла заплечнік, пашпарт і ваду і пайшла на лесвічную клетку. Даведалася, што ў нас у доме няма бамбасховішча, таму прыйдзецца акуратненька перабівацца пад’ездамі», — напісала дзяўчына з раніцы ў сваіх сторыз.

Пасля яна паведаміла, што выбухоўка ўпала на паркоўку ля ейнага дома, аскепкі траплялі ў вокны. Дзяўчына вырашыла заставацца ў пад’ездзе дзеля бяспекі.

«Зараз мы сядзім у пад’ездзе, закрываем вушы, каб не было чуваць звонаў, людзі размясціліся на сярэдніх паверхах, часам выходзяць на вуліцу, калі сціхае гул сірэн. Чуем, як разбіваюцца вокны і аскепкі трапляюць па машынах», — распавяла Таццяна журналісту «Нашай Нівы».

Яшчэ адна беларуская сям’я пераехала зусім нядаўна і некалькі месяцаў жыве ў горадзе Рышон-Ле-Цыён, што ў цэнтры Ізраіля і прыкладна за дзясятак кіламетраў ад Тэль-Авіва. 

«Паветраныя трывогі пачаліся ў нашым горадзе дзесьці а шостай раніцы, агулам было каля сямі сірэн. Дагэтуль сядзім па хатах, выходзіць баімся! Сабралі трывожную валізку. Адна ракета сёння ўпала ў цэнтры Рышона, недалёка ад нас», — распавядае беларуска Вольга і дадае, што да сёння апошнія сірэны яна чула толькі ў маі.

Жанчына кажа, што падчас паветранай трывогі ўсе жыльцы дома выходзяць на лесвічную пляцоўку, у бамбасховішча пакуль не спускаліся.

«Пастаянна чулі гукі, як ракеты збіваюцца купалам, пахла порахам. Цяпер ужо крыху спакайней, не выходзім з кватэры, апошняя сірэна была дзесьці тры гадзіны таму. Але верталёты, машыны хуткай дапамогі і пажарныя ўвесь час зараз гудуць», — дзеліцца яна.

Вольга адзначае, што ніхто не ведае, колькі гэта працягнецца. 

«У памежных пасяленнях усё трагічна, тэрарысты з Газы ўварваліся ў краіну і страляюць па грамадзянскіх, захопліваюць у закладнікі і г.д. Ужо шмат забітых. Вельмі не па сабе», — рэзюмуе Вольга.

Каментары6

  • Свабодны чалавек
    07.10.2023
    суседзі, якіх спансуюць маскавіты. цьфу на вас сто разоў
  • ром
    07.10.2023
    Ну а што не ведали што вайна там??
  • Дроздовские Лукоблуды
    07.10.2023
    Путенская многоходовочка... точняк.

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць