БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк павялічыў ліміты па некаторых аперацыях

27.10.2023 / 21:51

Nashaniva.com

Беларусбанк з 28 кастрычніка павялічвае ліміты безнаяўных расходных аперацый і зняцця наяўных за межамі Беларусі, устаноўленыя 1 ліпеня 2022 года, паведамляецца на ягоным сайце.

Змены тычацца аперацый з выкарыстаннем картак Visa, Mastercard, Maestro (або іх рэквізітаў), да якіх аформлены рахунак толькі ў беларускіх рублях.

На гэтыя аперацыі ліміт змяняецца з 7 тыс. рублёў у эквіваленце на працягу сямі каляндарных дзён на 15 тыс. рублёў у эквіваленце на працягу аднаго каляндарнага дня.

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі беларусы ўклалі ў токены і зарабілі на іх

Чаму ў Беларусі адбываецца бум на рынку нерухомай маёмасці? Тлумачыць эканаміст

Выйшаў рэйтынг краін з падаткаабкладаннем «як у пекле». Беларусь заняла там першае месца 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула