Офіс Ціханоўскай абмяркуе ў Сейме Літвы прававое становішча беларусаў
Офіс Святланы Ціханоўскай «будзе замагацца, каб беларусы адчувалі сябе нармальна ў любой еўрапейскай краіне».
Вільня. Вуліца Міндоўга. Фота: «Наша Ніва»
Так дарадца дэмакратычнага лідара па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька пракаментаваў «Позірку» ініцыятыву шэрагу літоўскіх парламентарыяў абмежаваць выдачу беларусам часовага дазволу на жыхарства.
14 снежня ў сейме Літвы з ініцыятывы Офіса пройдуць слуханні і дыскусія ў фармаце пашыраннага пасяджэння Камітэта па міжнародных пытаннях і групы дэпутатаў «За дэмакратычную Беларусь».
Гэта штогадовае мерапрыемства, адзначыў палітык, але сёлета яго тэму будзе вызначаць «сітуацыя з выбарамі і адпаведнымі заканадаўчымі ініцыятывамі», таму офіс Ціханоўскай хоча «засяродзіцца на абмеркаванні становішча беларусаў у прававым полі Літвы».
Чытайце таксама:
У Сейме Літвы зарэгіструюць папраўкі да закона, якія абмяжоўваюць магчымасці беларусаў жыць у краіне