БЕЛ Ł РУС

За апошнія дні памяняліся адразу шэсць начальнікаў РАУС

5.12.2023 / 21:51

Nashaniva.com

Новых кіраўнікоў мясцовай міліцыі прадставілі ў пяці раёнах Беларусі 4-5 снежня. Яшчэ адзін новы начальнік РАУС быў прадстаўлены калектыву ў канцы лістапада, заўважыла «Люстэрка». Пра прычыны кадравых перастановак не паведамлялася.

Прадстаўленне новага кіраўніка Баранавіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў, 5 снежня 2023 года. Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

У Брэсцкай вобласці міліцэйскія начальнікі змяніліся ў Баранавіцкім, Жабінкаўскім і Іванаўскім раёнах. У Магілёўскай вобласці прызначылі новага кіраўніка РАУС у Касцюковічах, на Віцебшчыне — у Шуміліне, а ў Гродзенскай вобласці — у Воранаве.

У паведамленні аб новых начальніках РАУС у Жабінкаўскім і Іванаўскім раёнах гаворыцца, што яны прызначаныя загадам кіраўніка МУС ад 30 лістапада 2023 года. Іванаўская газета ўдакладняе назву дакумента: гэта «загад міністра ўнутраных спраў №498 па асабовым складзе ад 30 лістапада гэтага года».

У Шуміліна перавялі ўжо былога кіраўніка Талачынскага РАУС. У Жабінцы, Баранавічах і Калінкавічах новыя начальнікі былі намеснікамі кіраўнікоў мясцовых аддзелаў. У Воранава прыехаў былы намеснік начальніка з Навагрудка, а ў Іванава прызначылі чалавека з УУС — ён быў намеснікам начальніка абласнога наркакантролю.

Прычыны такіх кадравых пераменаў не называліся. 

Чытайце таксама:

«Бралі нават медыкаў ведамаснай паліклінікі». Што вядома пра масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

У Шчучыне памёр начальнік міліцыі грамадскай бяспекі, сваяк міністра Маркевіча

Жыхара Вілейкі тры дні шукала міліцыя і «анёлы», а ён вярнуўся дахаты з сяброўкай і нават пераначаваў з ёй

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула